У адпаведнасці з рашэннем Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта ад 10 студзеня 2024 г. № 41 на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна месцамі карыстання павярхоўнымі воднымі аб'ектамі для рэкрэацыі, спорту і турызму вызначана тэрыторыя ў межах гарадскога пляжа ракі Дзісна па вуліцы Вадап'янава ў гарадскім пасёлку Шаркаўшчына.
Купанне ў рэках, за выключэннем гарадскога пляжу ракі Дзісна па вуліцы Вадап'янава ў гарадскім пасёлку Шаркаўшчына, ручаях, каналах, азёрах (натуральных вадаёмах), вадасховішчах, сажалках, сажалках-капанях, абваднёных кар'ерах, каналах меліярацыйных сістэм, тэхналагічных водных аб'ектах, месцах знаходжання дамбаў, плацін, шлюзаў, іншых гідратэхнічных збудаванняў і прылад, размешчаных на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна, забаронена.
Таксама забаронена выкарыстанне маламерных судоў, катэраў, лодак з падвяснымі маторамі і іншых плывучых сродкаў (за выключэннем спецыялізаваных) у перыяд з 1 мая па 30 верасня бліжэй за 30 метраў ад берагавой лініі гарадскога пляжу ракі Дзісна па вуліцы Вадап'янава ў гарадскім пасёлку Шаркаўшчына.