Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

Да ўвагі фізічных асоб, якія самастойна выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы!

07.02.2024

Абавязковыя страхавыя ўзносы за 2023 год неабходна заплаціць не пазней за 1 сакавіка 2024 года.

Сума да выплаты за 2023 год пры ажыццяўленні дзейнасці поўны год, вылічаная з мінімальнай заработнай платы, складае:

- для індывідуальных прадпрымальнікаў, адвакатаў, натарыусаў - 2 326,80 рублёў (МЗП * 12 мес. * 35%);

- для самазанятых грамадзян, рамеснікаў - 1 927,92 рублёў (МЗП * 12 мес. * 29%).

Абавязковыя страхавыя ўзносы не выплачваюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі, адвакатамі за перыяды няажыццяўлення ў справаздачным годзе дзейнасці з указаннем такіх перыядаў у дакументах персаніфікаванага ўліку.

Дакументы персаніфікаванага ўліку па форме ПУ-3 за 2023 год неабходна прадставіць не пазней за 31 сакавіка 2024 года.

З 01.01.2022 форма ПУ-3 запаўняецца на падставе налічаных узносаў за перыяды, у якіх узніклі абавязацельствы па іх выплаце, і (або) перыядаў неажыццяўлення дзейнасці (у форме ПУ-3 могуць быць адлюстраваны звесткі аб налічаных узносах пры іх частковай выплаце або адсутнасці выплаты).

Спосабы прадстаўлення дакументаў персаніфікаванага ўліку:

- спрошчаны - пры адсутнасці запазычанасці і перыядаў неажыццяўлення дзейнасці форма ПУ-3 можа запаўняцца інспектарам Фонду ці самастойна на партале фонду (пры рэгістрацыі ў тэрытарыяльным органе Фонда з магчымасцю уваходу без ЭЛП (неабходна звярнуцца ў тэрытарыяльны орган Фонду па месцы рэгістрацыі і атрымаць магчымасць працы на партале без ЭЛП));

- у раённы аддзел (сектар) Фонду па месцы пастаноўкі на ўлік;

- праз карпаратыўны партал Фонду portal2.ssf.gov.by пры наяўнасці ключа электроннага лічбавага подпісу і атрыманага атрыбутнага сертыфіката для працы з сістэмамі ФСАН. З парадкам атрымання можна азнаёміцца на сайце Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг nces.by.

Нагадваем, што з 01.01.2023 адменены льготы для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія адначасова з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці:

- знаходзяцца ў працоўных адносінах, адносінах, заснаваных на членстве (удзеле) у юрыдычных асобах любых арганізацыйна-прававых форм;

- з'яўляюцца ўласнікамі маёмасці (удзельнікамі, членамі, заснавальнікамі) юрыдычных асоб і выконваюць функцыі кіраўнікоў гэтых юрыдычных асоб

Рэквізіты для аплаты:

рахунак №BY89AKBB36029420100020000000 Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці ў ААТ «ААБ «Беларусбанк» г.Мінск, БІК банка AKBBBY2X (атрымальнік - Шаркаўшчынскі раённы сектар Віцебскага абласнога) упраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь) УНП бенефіцыяра 304260000, код плацяжу 03512 - абавязковыя ўзносы ІП і самазанятыя.

Аплату можна праводзіць праз:

  • Інфакіёск;
  • Інтэрнэт-банкінг;
  • Мабільны банкінг;
  • Банкамат;
  • Прылады прыёму наяўных;
  • Выкарыстанне плацежна-даведачных тэрміналаў.

З выкарыстаннем ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «Адзіная разліковая і інфармацыйная прастора» (далей - АРIП) шляхам здзяйснення паслядоўных дзеянняў:

Крок 1. Выбраць пункт «Сістэма «Разлік» (АРІП);

Крок 2. Выбіраемы ўкладку «ФСАН», выбіраемы «Віцебская вобласць», далей «Шаркаўшчынскі раённы сектар ФСАН»;

Крок 3. Выбіраемы вiд плацяжу «Узносы ў ФСАН фiз. асоб за сябе» код плацяжу ў бюджэт павінен быць «03512»;

Крок 4. Увесці ўліковы нумар плацельшчыка ФСАН (можна ўдакладніць у органе Фонду) і не блытаць з УНП!;

Крок 5. Увесці суму плацяжу;

Крок 6. Праверыць правільнасць уведзеных дадзеных;

Крок 7. Пацвердзіць здзяйсненне плацяжу.

За больш поўнай інфармацыяй можна звярнуцца на афіцыйны сайт Фонду ssf.gov.by або ў Шаркаўшчынскі раённы сектар ФСАН па адрасе: вул. Камсамольская д.15 каб. 11,13, а таксама па тэл. 61258, 64067.

Загадзя дзякуем за своечасовую выплату абавязковых плацяжоў і прадстаўленне дакументаў па форме ПУ-3.

 

Начальнік Шаркаўшчынскага раённага сектара

Н.Р. Дзюшко