Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

Форма ведамаснай справаздачнасці "Справаздача аб сродках бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь" (Справаздача 4-фонд) на 2024 год

15.04.2024

Форма ведамаснай справаздачнасці "Справаздача аб сродках бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь" (справаздача 4-фонд) на 2024 год, а таксама ўказанні па яе запаўненню ўстаноўлены пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2023 г. № 45 "Аб ведамаснай справаздачнасці на 2024 год".

Справаздачу 4-фонд прадстаўляюць працадаўцы, якія з'яўляюцца плацельшчыкамі ўзносаў пры наяўнасці ў справаздачным перыядзе:

1. працуючых грамадзян і (або)

2. налічэнняў (даналічэнняў) выплат на іх карысць, і (або)

3. налічэнняў (даналічэнняў), пералічэнняў плацяжоў у бюджэт фонду, зробленых расходаў за кошт сродкаў бюджэту фонду, і (або)

4. запазычанасці па плацяжах у бюджэт фонду.

Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць без прыцягнення наёмных работнікаў, справаздачу формы 4-фонд не прадстаўляюць.

Справаздача 4-фонд прадстаўляецца штоквартальна не пазней за 20-е чысло пасля справаздачнага перыяду ў тэрытарыяльны орган Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва па месцы пастаноўкі іх на ўлік.

У выпадку, калі апошні дзень тэрміну прадстаўлення плацельшчыкам справаздачы прыпадае на непрацоўны дзень, то днём заканчэння тэрміну лічыцца наступны за ім працоўны дзень. У красавіку 2024 года апошні дзень прадстаўлення справаздачы - 22 красавіка.

Важна! Раздзел I справаздачы 4-фонд "Звесткі аб колькасці застрахаваных работнікаў" дапоўнены радком 04 "Колькасць працуючых інвалідаў", запаўняемым штоквартальна ўсімі плацельшчыкамі. Пры гэтым разлік паказчыка вызначаецца ў адпаведнасці з часткай другой падпункта 1.5 пункта 1 артыкула 228 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь за справаздачны перыяд. Пры адсутнасці інвалідаў абавязкова запаўняецца - 0.

 

З іншымі дапаўненнямі, унесенымі ў справаздачу 4-фонд, можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.ssf.gov.by/uploads/files/Dolzhniki-na-01.04.2020/Osobennosti-zapolnenija-formy-na-2024-03042024.pdf

Нагадваем! Радок 54 "Вытворца сельскагаспадарчай прадукцыі" раздзела V справаздачы 4-фонд "Даведачная інфармацыя" запаўняюць плацельшчыкі з ліку працадаўцаў, якія выплачваюць узносы на пенсіённае страхаванне ў памеры 24 працэнтаў.

Код "1" адлюстроўваюць арганізацыі, калі хаця б у адным з месяцаў справаздачнага квартала яны з'яўляліся плацельшчыкамі адзінага падатку для вытворцаў с/гаспадарчай прадукцыі ў адпаведнасці з главай 34 ПК РБ і (або) СФГ, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі, рыбаводства.

Код "0" адлюстроўваюць арганізацыі, якія выплачваюць узносы на пенсійнае страхаванне ў памеры 24 працэнты і не з'яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку або СФГ.

З даведнікам па запаўненні справаздачы 4-фонд можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.ssf.gov.by/uploads/files/Putevoditel-4Fond/Putevoditel-po-zapolneniju-otcheta-4-Fond-2024-13-02-2024-2.pdf