Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

Індывідуальным прадпрымальнікам

26.12.2023

Індывідуальныя прадпрымальнікі падлягаюць абавязковаму дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню.

Пастаноўка на ўлік індывідуальнага прадпрымальніка ў якасці плацельшчыка ўзносаў у органах Фонду ажыццяўляецца аўтаматычна з дня ўнясення запісу аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў АДР па месцы жыхарства.

Памер абавязковых страхавых узносаў для індывідуальных прадпрымальнікаў складае 35 працэнтаў ад даходу (28% - на пенсійнае страхаванне, 6% - на сацыяльнае страхаванне).

 

Даход для вылічэння ўзносаў за перыяды ажыццяўлення дзейнасці вызначаецца індывідуальным прадпрымальнікам самастойна, але не менш за суму памераў мінімальнай заработнай платы, устаноўленай і праіндэксаванай у адпаведнасці з заканадаўствам месяцах, за якія выплачваюцца ўзносы.

 

З 01.01.2023 па 30.11.2023 мінімальная заработная плата ў рэспубліцы складала - 554,00 рубля. Індэксацыя не праводзілася. Такім чынам, за адзінаццаць месяцаў 2023 года пры ажыццяўленні дзейнасці ўсе 11 месяцаў падлягае выплаце ў бюджэт фонду 2 132,9 рублёў (554,00*11*0,35).

Выплата ўзносаў ажыццяўляецца на працягу справаздачнага года, але не пазней за 1 сакавіка года, наступнага за справаздачным годам.

За 2023 год узносы павінны быць пералічаны ў бюджэт фонду не пазней за 1 сакавіка 2024 года.

Заканадаўствам індывідуальным прадпрымальнікам дадзена права не выплачваць ўзносы ў бюджэт фонду за перыяды неажыццяўлення дзейнасці ў справаздачным годзе пры ўмове прадастаўлення ў органы Фонду па месцы пастаноўкі на ўлік справаздачы па форме ПУ-3 з адлюстраваннем у дадзенай справаздачы такіх перыядаў.

Тэрмін прадастаўлення справаздачы ПУ-3 за 2023 год - не пазней за 31.03.2024.

Добраахвотны парадак выплаты ўзносаў прадугледжаны для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія адначасова з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці:

з'яўляюцца атрымальнікамі пенсій;

маюць права на дапамогу па догляду за дзіцём ва ўзросце да 3 гадоў;

атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыі.

Для ўстанаўлення льготнага перыяду па пералічаных вышэй падставах, неабходна звярнуцца ў орган Фонду па месцы пастаноўкі на улік і прадставіць адпаведныя дакументы, якія пацвярджаюць перыяд і падставу льготы.

Звяртаем увагу, што з 2023 года з кола асоб, якія мелі права добраахвотна выплачваць узносы, выключаны індывідуальныя прадпрымальнікі, якія адначасова з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці складаюцца ў працоўных адносінах.

Аплату можна зрабіць праз АРІП (АРІП→ФСАН→Віцебская вобласць→ раённы аддзел (сектар) ФСАН → Узносы ў ФСАН фіз.асоб за сябе → Ваш УНПФ (9 лічбаў)) ці іншым зручным спосабам.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у тэрытарыяльным органе Фонду па месцы пастаноўкі на ўлік.