Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі праводзяць IV Рэспубліканскі конкурс сацыяльнай рэкламы "#ПознайБеларусь". Конкурс праводзіцца з мэтай папулярызацыі ўнутранага турызму з наступным прыцягненнем шырокіх слаёў насельніцтва да турыстычных падарожжаў па тэрыторыі Беларусі. Прыём заявак ажыццяўляецца з 1 чэрвеня да 1 верасня 2024 года.
Месца ўзнагароджання і дата будуць апублікаваны пазней на сайце ДУ "Нацыянальнае агенцтва па турызме".
Тэма конкурсу: Брэнд Беларусі.
Задачы конкурсу:
• фарміраванне пазітыўнага стаўлення да ажыццяўлення падарожжаў унутры краіны;
• павышэнне цікавасці грамадзян да наведвання турыстычных рэсурсаў і іншых аб'ектаў, прывабных для турыстаў;
• папулярызацыя гісторыка-культурнай, ваенна-патрыятычнай спадчыны і прыроднага здабытку Беларусі;
• уцягванне грамадзян у сацыяльна-культурнае жыццё Беларусі;
• пашырэнне магчымасцей для творчай самарэалізацыі ўдзельнікаў.
У конкурсе заяўлена 3 намінацыі:"Слоган", "Плакат", "Відэаролік" (паднамінацыі "Відэаролік арганізацыі" і "Відэаролік вандроўцы"). Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя: фізічныя асобы, уключаючы дзяцей і вучнёўскую моладзь (студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі, навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй адукацыі), а таксама юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць заяўку па спасылцы (https://forms.gle/qZ9f8svAsWVx8gjH8) не пазней 1 верасня 2024 года. Альбо накіраваць заяўку на электронную пошту ДУ "Нацыянальнае агенцтва па турызме": info@belarustourism.by