Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

Навацыі па сямейным капітале з 28 мая 2024 г. і асаблівасці ўступлення іх у сілу

29.05.2024

Прынята пастанова ўрада ад 23 мая 2024 г. № 364, якой рэгулюецца парадак рэалізацыі норм Указа № 69 ад 23 лютага 2024 г. па пытаннях сямейнага капіталу.

Навацыi Указа 69:

1) павышэнне сацыяльнай адказнасці бацькоў за забеспячэнне сваёй сям'і:

права на прызначэнне і датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу ўвязана з занятасцю працаздольнага бацькш (айчыма) у поўнай сям'і, працаздольнага аднаго з бацькоў у няпоўнай сям'і:

  • пры прызначэнні сямейнага капіталу разглядаецца занятасць на дату звароту і не менш за 6 месяцаў (у сукупнасці) з апошніх 12 месяцаў перад месяцам звароту;
  • пры датэрміновым распараджэнні – занятасць на дату звароту і не менш за 12 месяцаў (у сукупнасці) за апошніх 24 месяцы перад месяцам звароту;

Даведачна. Для гэтых мэт занятасць разглядаецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку аднясення працаздольных грамадзян да не занятых у эканоміцы, фарміравання і вядзення базы даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, уключаючы ўзаемадзеянне ў гэтых мэтах дзяржаўных органаў і арганізацый, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2018 г. № 239.

Улічваючы нормы пастановы 239 да занятасці адносіцца работа, служба, вучоба і іншая дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама работа па працоўным дагаворы (праходжанне службы па кантракце) на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза ( у Расіі, Казахстане, Арменіі і Кыргызстане).

права на прызначэнне і датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу не прадастаўляецца, калі дзеці на дзень звароту прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы або адабраны з сям'і.

Пры гэтым з 28 мая выключана абмежаванне тэрміну для звароту па прызначэнне сямейнага капіталу – на працягу 6 месяцаў з дня нараджэння або ўсынаўлення трэцяга або наступнага дзіцяці. Звярнуцца па прызначэнне можна ў любы тэрмін на працягу 18 гадоў.

Сем'і, якія па якіх-небудзь прычынах не змаглі выпрацаваць патрэбную колькасць месяцаў і не маюць іншай занятасці, змогуць рэалізаваць сваё права на прызначэнне і датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пасля працаўладкавання і адпрацоўкі патрэбнай колькасці месяцаў або наяўнасці іншай занятасці на працягу гэтых месяцаў.

Сем'і, у якіх дзеці прызнаны знаходзячымiся ў сацыяльна небяспечным становішчы або адабраны з сям'і, таксама змогуць прызначыць і датэрмінова выкарыстоўваць сямейны капітал пасля нармалізацыі сітуацыі ў сям'і – ухілення неспрыяльнай для дзяцей абстаноўкі, вяртання дзяцей у сям'ю.

2) змены ў датэрміновым выкарыстанні сродкаў сямейнага капіталу:

на паляпшэнне жыллёвых умоў

пры ўмове адсутнасці ў сям'і ва ўласнасці жылых памяшканняў, агульная плошча якіх на аднаго члена сям'і складае 15 кв. метраў і больш (у г. Мінск - 10 кв. метраў і больш);

на рэканструкцыю жылля сродкі сямейнага капіталу могуць быць накіраваны, калі ў выніку рэканструкцыі павялічваецца агульная плошча жылога памяшкання;

уведзена 5-гадовая забарона на адчужэнне жылых памяшканняў, набытых з выкарыстаннем сямейнага капіталу, у тым ліку тых, права ўласнасці на якія было зарэгістравана да 2022 года.

на атрыманне медыцынскіх паслуг

датэрміновае выкарыстанне сямейнага капіталу на атрыманне медыцынскіх паслуг магчыма толькі ў дзяржаўных арганізацыях аховы здароўя;

на стаматалагічныя паслугі (на імплантацыю і пратэзаванне зубоў) сямейны капітал выкарыстоўваецца па частках – першая частка не павінна перавышаць 50% ад сумы дамовы на аказанне паслуг, канчатковы разлік робіцца пасля завяршэння работ па аказанні паслуг. Пры артадантычнай карэкцыі прыкусу кошт мультыбондынг-сістэм (брэкет-сістэм) аплачваецца разава ў поўным аб'ёме.

на атрыманне адукацыі

сямейны капітал таксама выкарыстоўваецца па частках – у памеры, які не перавышае кошт навучання за бягучы і папярэдні навучальныя гады.

ВАЖНА!

Названыя новаўвядзенні прымяняюцца пры прыняцці рай(гар)выканкамамі рашэнняў аб прызначэнні і аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, па заявах грамадзян, зарэгістраваных з 28 мая 2024 г.

Па заявах грамадзян аб прызначэнні і аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, якія паступілі ў рай(гар)выканкамы да 28 мая, прымяняецца ранейшы парадак - сямейны капітал прызначаецца і сродкі сямейнага капіталу выкарыстоўваюцца згодна з заканадаўствам, якое дзейнічала да 28 мая 2024 г.

3) урэгуляваны парадак вяртання ў рэспубліканскі бюджэт неабгрунтавана выкарыстаных сродкаў у выпадку парушэння грамадзянамі патрабаванняў заканадаўства аб сямейным капітале (расходаванне на мэты, не прадугледжаныя заканадаўствам, прадстаўленне дакументаў з заведама недакладнымі звесткамі, утойванне звестак, якія ўплываюць на прыняцце рашэння аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, і інш.).

Для рэалізацыі вышэйназваных норм Указа 69 пастановай 364 унесены змяненні ў пастановы Урада ад 24 лютага 2015 г. № 128, ад 17 кастрычніка 2018 г. № 740 і ад 18 верасня 2020 г. № 541:

для сем'яў, якія выхоўваюць чацвярых і больш дзяцей, якія па якіх-небудзь прычынах не прызначылі сямейны капітал пасля нараджэння трэцяга дзіцяці, устаноўлена права выбару па даце нараджэння каго з дзяцей вызначаць памер сямейнага капіталу - трэцяга або наступнага дзіцяці;

замацаваны абавязак ААТ "ААБ Беларусбанк" вярнуць у рэспубліканскі бюджэт сродкі сямейнага капіталу (з працэнтамі) у выпадках выяўлення неправамернага яго прызначэння, і ўстаноўлены тэрміны такога вяртання;

адменены шасцімесячны тэрмін для адкрыцця грамадзянамі ўкладу (дэпазіту) "Сямейны капітал";

устаноўлены тэрмін для заключэння грамадзянамі дагавора на атрыманне медыцынскіх паслуг з выкарыстаннем сямейнага капіталу - на працягу дзеяння заключэння УКК аб патрэбнасці ў іх атрыманні.

Даведачна. Грамадзяне могуць звяртацца ў банк для пералічэння сродкаў сямейнага капіталу на медыцынскія паслугі - на працягу двух гадоў з дня падачы ў рай(гар)выканкам заявы аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, пры гэтым дагавор на атрыманне такіх паслуг з дзяржаўнай арганізацыяй аховы здароўя павінен быць заключаны на працягу тэрміну дзеяння заключэння УКК аб патрэбнасці ў атрыманні гэтых паслуг - у межах аднаго года;

устаноўлены адзіны тэрмін вяртання на дэпазітныя рахункі грамадзян нявыкарыстаных сродкаў сямейнага капіталу - 10 працоўных дзён, а на паляпшэнне жыллёвых умоў - 3 месяцы;

замацаваны абавязак рай(гар)выканкамаў ажыццяўляць маніторынг выкарыстання грамадзянамі сямейнага капіталу па ўсіх напрамках і кантраляваць вяртанне банкам у рэспубліканскі бюджэт сродкаў сямейнага капіталу па неправамерна прынятых рашэннях;

дапоўнены пералік запытаных дакументаў (у пастанове 541) і ўнесены змены ў формы заяў і рашэнняў аб прызначэнні і датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу (у пастанове 128).

Пастанова 364 і Указ 69 уступаюць у сілу з 28 мая 2024 г.