Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

Не хавайце пенсію ў «канверт»

21.03.2022

Найбольшае распаўсюджванне «канвертная» форма аплаты працы атрымала ў сферы малога і сярэдняга бізнесу, дзе многія работнікі атрымліваюць два заробкі. Першы - афіцыйны - па ведамасці, а другi «ў канверце». Згодна з вуснай дамоўленасцю, агульная сума заробку нярэдка значна перавышае ягоную афіцыйную частку.

Атрымліваючы заработную плату «ў канвертах», людзі не задумваюцца пра сваю будучыню. Бо гэта негатыўна адбіваецца не толькі на сацыяльнай абароненасці самога работніка, але і на той частцы насельніцтва, якая фінансуецца са сродкаў Фонду, - пенсіянерах, маці, знаходзячыхся ў водпуску па доглядзе за дзіцем і г.д.

Калі чалавек не выплачвае страхавыя ўзносы або выплачвае іх не поўнасцю, тым самым ён абмяжоўвае сваё права на працоўную пенсію, т.я. яе памер напрамую залежыць ад сум страхавых узносаў.

Напрыклад, калі работнік атрымлівае заработную плату ў памеры 400,00 рублёў, а працадаўца адлюстроўвае ў ведамасці толькі 100,00 рублёў, то трэба быць гатовым да таго, што памер пенсіі будзе налічаны з разліку 100,00 рублёў.

Калі ж працоўныя адносіны паміж працадаўцам і грамадзянінам не афармляюцца належным чынам, то работнікі і зусім пазбаўляюцца сацыяльных выплат, права на атрыманне дзіцячых пуцёвак у летнія лагеры адпачынку, аплаты бальнічных лістоў, выплаты дапамог па цяжарнасці і родах. Акрамя таго, у выпадку гібелі работніка, які не аформіў працоўны дагавор з наймальнікам, і за якога не выплачваліся страхавыя ўзносы, яго дзеці не атрымаюць працоўную пенсію з нагоды страты карміцеля, ім будзе прызначана сацыяльная пенсія. Значна ніжэй будзе і памер пенсіі па інваліднасці ў выпадку хваробы работніка.

Таму да выплаты і атрымання заработнай платы «ў канверце» нельга ставіцца легкадумна. Гэта парушэнне цягне за сабой сацыяльную неабароненасць работнікаў. Перш чым атрымаць заработную плату «ў канверце», падумайце аб сабе і аб сваіх блізкіх.

Начальнік Шаркаўшчынскага раённага сектара Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Дзюшко Н.Р.