Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

Падатковая інфармуе аб пачатку кампаніі дэкларавання фізічнымі асобамі даходаў, атрыманых у 2022 годзе

06.01.2023

Пачалася кампанія дэкларавання фізічнымі асобамі даходаў, атрыманых у 2022 годзе.

Інспкцыя МПЗ па Віцебскай вобласці паведамляе аб пачатку кампаніі па дэклараваннi фізічнымі асобамі даходаў, атрыманых у 2022 годзе, якая працягнецца да канца сакавіка бягучага года.

Падатковую дэкларацыю (разлік) па падаходным падатку абавязаны прадставіць грамадзяне, якія ў 2022 годзе:

- зрабілі бязвыплатнае адчужэнне:

на працягу апошніх 5 гадоў больш за аднаго жылога дома або садовага доміка, машына-месца, зямельнага ўчастка, гаража, больш за адну кватэру або дачу, рэалізавалі іншую нерухомасць незалежна ад яе колькасці (напрыклад, офісныя, складскія, гандлёвыя памяшканні і інш.),

на працягу каляндарнага года грузавога аўтамабіля, аўтобуса, двух і больш легкавых машын;

- атрымалі даходы ў выглядзе падарункаў не ад блізкіх сваякоў у суме, якая перавышае 8078 рублёў;

- атрымалі даходы ад крыніц за межамі Рэспублікі Беларусь (напрыклад, ад працы па найму, у выглядзе дарэння ад замежных грамадзян і арганізацый), але пры гэтым знаходзіліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2022 годзе больш за сто васьмідзесяці тры днi;

- іншыя даходы, якія абкладаюцца падаходным падаткам з фізічных асоб.

Падатковую дэкларацыю (разлік) можна прадставіць асабіста шляхам наведвання любога падатковага органа, па пошце, перадаць з дапамогай праграмных і тэхнічных сродкаў праз Асабісты кабінет плацельшчыка, а таксама праз свайго законнага ці ўпаўнаважанага прадстаўніка.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у любым падатковым органе або па тэлефоне кантакт-цэнтра Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь: 189.