Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

«Разам супраць карупцыі!»

25.05.2023

Міждзяржаўным саветам па процідзеянні карупцыі - органам галіновага супрацоўніцтва Садружнасці Незалежных Дзяржаў прынята рашэнне аб правядзенні Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!», адкрытага для ўдзельнікаў з любых краін.

Арганізатарам міжнароднага конкурсу выступіла Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі, суарганізатарамі - Генеральныя пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Арменія, Кыргызскай Рэспублікі, Агенцтва Рэспублікі Казахстан па справах дзяржаўнай службы і супрацьдзеянні карупцыі, Агенцтва па дзяржаўным фінансавым кантролі і барацьбе з карупцыяй Рэспублікі Таджыкістан.

Канкурсантам ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў прапануецца падрыхтаваць тэматычную сацыяльную рэкламу ў намінацыях «Лепшы плакат» і «Лепшы відэаролік».

Чакаецца, што ў конкурсных работах знойдуць адлюстраванне сучасныя дзяржаўныя механізмы барацьбы з карупцыяй на усіх узроўнях і ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы, а таксама роля і значэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтым напрамку.

Прыём работ арганізаваны на афіцыйным сайце міжнароднага конкурсу www.anticorruption.life да 18:00 гадзін (па маскоўскім часе) 1 кастрычніка 2023 года. Там жа размешчаны правілы яго правядзення.

Уцягванне маладых людзей у антыкарупцыйную дзейнасць праз творчасць дазволіць умацаваць нецярпімае стаўленне да гэтай негатыўнай з'явы і працаваць на апярэджанне. 

Міжнародны конкурс складаецца з двух этапаў.

Першы этап - паўфінал, праводзіцца з 1 мая па 1 кастрычніка 2023 г. асобна ў кожнай з краін. Работы ў кожнай намінацыі будуць ацэньвацца Нацыянальнымі конкурснымі камісіямі, якімі да 20 кастрычніка 2023 будуць вызначаны пераможцы (I месца) і прызёры (II і III месцы) у кожнай намінацыі.

Конкурсныя работы, якія занялі першае месца, праходзяць у другі этап - фінал, які пройдзе ў кастрычніку-лістападзе 2023 г. Міжнароднае журы конкурсу ў кожнай намінацыі вызначыць пераможцаў і прызёраў.

Урачыстую цырымонію іх узнагароджання дыпломамі, каштоўнымі падарункамі і памятнымі прызамі плануецца правесці ў горадзе Маскве, прымеркаваўшы дадзеную падзею да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй (9 снежня 2023 г.). 

 Пракуратура Шаркаўшчынскага раёна