ААТ "Белаграпрамбанк" у перыяд з 01.03.2023 па 30.11.2023 года ў другі раз праводзіць Рэспубліканскую конкурсную праграму "Стартап-марафон" (далей Конкурсная праграма).
Конкурсная праграма накіравана на выяўленне перспектыўных прадпрымальніцкіх ідэй і праектаў, і забеспячэнне іх далейшага суправаджэння, падтрымкі і развіцця.
Конкурсная праграма праводзіцца па наступным намінацыям:
інавацыі AgroTech (тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы);
інавацыі Creative (лічбавыя тэхналогіі ў медыя, дызайне, культуры і навучанні);
інавацыі Fintech (фінансавыя тэхналогіі, сэрвісы і электронная камерцыя);
інавацыі TechNet (прадукты, тэхналогіі рашэння для прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі);
інавацыі Medtech (перадавыя і лічбавыя тэхналогіі ў медыцыне);
дадатковая намінацыя "Лепшы жаночы стартап" (бізнес-праект незалежна ад асноўнай намінацыі, кіраўніком якога з'яўляецца жанчына).
Пераможцы у кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца дыпломамі "Пераможца Рэспубліканскай конкурснай праграмы ААТ "Белаграпрамбанк" "Стартап-марафон"", каштоўнымі прызамі і грашовымі прэміямі (грантамі) у памеры 500 базавых велічыняь на каманду праекта.
Да ўдзелу ў конкурснай праграме дапускаюцца бізнес-праекты рознай стадыі развіцця.
Больш падрабязную інфармацыю аб Конкурснай праграме можна атрымаць на сайце ААТ "Белаграпрамбанк" (www.belapb.by), а таксама ў сацыяльных сетках Банка і цэнтраў прыцягнення Igrow (Instagram, Fb, Telegram і інш.).