Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

Шаркаўшчынская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармуе

15.01.2024

Шаркаўшчынская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя інфармуе, што ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2004 г. № 345-З «Аб дзяржаўнай статыстыцы» юрыдычныя асобы, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь, іх адасобленыя падраздзяленні абавязаны прадстаўляць дакладныя першасныя статыстычныя дадзеныя ў аб'ёме, тэрміны і адрасы, указаныя ў формах дзяржаўных статыстычных назіранняў, за подпісамі асоб, адказных за складанне і прадстаўленне гэтых дадзеных, калі падпісанне прадугледжана формай дзяржаўнага статыстычнага назірання.

З 1 студзеня 2024 года Нацыянальным статыстычным камітэтам Рэспублікі Беларусь спыняецца эксплуатацыя спецыялізаванага праграмнага забеспячэння «Электронны рэспандэнт афлайн» Адзінай інфармацыйнай сістэмы дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь.

Прадастаўленне дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці па форме 1-адходы (Мінпрыроды) «Справаздача аб абыходжанні з адходамі вытворчасці», 1-паветра (Мінпрыроды) «Справаздача аб выкідах забруджваючых рэчываў у атмасфернае паветра ад стацыянарных крыніц выкідаў», 1-вада (Мінпрыроды) «Справаздача аб выкарыстанні вод» у электронным выглядзе ажыццяўляецца з дапамогай спецыялізаванага праграмнага забеспячэння з выкарыстаннем сертыфіката адкрытага ключа (сродак электронна-лічбавага подпісу ДзяржСУАК), выдадзенага ў Дзяржаўнай сістэме кіравання адкрытымі ключамі праверкі электроннага лічбавага подпісу Рэспублікі Беларусь на афіцыйным сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт belstat.gov.by.

Юрыдычныя асобы, якія ажыццяўляюць гаспадарчую і іншую дзейнасць, звязаную з выкідамі забруджваючых рэчываў у атмасфернае паветра ад стацыянарных крыніц выкідаў, на падставе дазволу на выкіды забруджваючых рэчываў у атмасфернае паветра або комплекснага прыродаахоўнага дазволы абавязаны ў тэрмін да 30 студзеня 2024 года прадаставіць у выглядзе электроннага дакумента ў адрас РУП «БелНДЦ «Экалогія» Справаздачу аб выкідах забруджваючых рэчываў у атмасфернае паветра ад стацыянарных крыніц выкідаў за 2023 год.

Форма дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-паветра (Мінпрыроды) «Справаздача аб выкідах забруджваючых рэчываў у атмасфернае паветра ад стацыянарных крыніц выкідаў», а таксама ўказанні па яе запаўненні, зацверджаны пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 30.09.2022 № 88 (у рэдакцыі ад 11.10.2023). «Аб змене пастановы Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 30.09.2022 № 90» унесены змяненні ў пастанову Нацыянальнага статыстычнага камітэта ад 30.09.2022 № 90 «Аб зацвярджэнні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-адходы (Мінпрыроды) «Справаздача аб абыходжанні з адходамі вытворчасці» і ўказанняў па яе запаўненню». Тэрмін - да 30 студзеня 2024 года падаць у выглядзе электроннага дакумента ў адрас РУП «Бел НДЦ «Экалогія».

Пастановай нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2022 г. № 125 зацверджана формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-вада (Мінпрыроды) «Справаздача аб выкарыстанні вод». 11 кастрычніка 2023 года пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь № 129 унесены змяненні ў пастанову нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь «Аб змене пастановы Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2022 г. № 125». Дадзеныя змены закрануць водакарыстальнікаў, якія абавязаны падаваць дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-вада (Мінпрыроды) «Справаздача аб выкарыстанні вод» за 2023 год.

Тэрмін здачы - да 10 лютага 2024 года.

Справаздачы на папяровым носьбіце па пошце, нарачна, электроннай пошце і (або) з выкарыстаннем сістэмы электроннага дакументаабароту лічыцца НЕ ДАСТАЎЛЕНЫМ (у адпаведнасці з п.7 інструкцыі аб парадку прадстаўлення першасных статыстычных дадзеных).

Інфармуем, РУП «Бел НДЦ «Экалогія» з'яўляецца дзяржаўным прадпрыемствам, якое ажыццяўляе збор і апрацоўку справаздач 1-адходы, 1-паветра (Мінпрыроды).

Кансультаванне па пытаннях фарміравання і прадастаўлення дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці па абыходжанні з адходамі ажыццяўляецца па тэлефонах 8 (017) 271-97-70 і 8 (017) 907-91-15.

Тэлефон службы падтрымкі РУП «Бел НДЦ «Экалогія» па справаздачы аб выкідах забруджваючых рэчываў у атмасфернае паветра ад стацыянарных крыніц выкідаў» 8 (017) 307 91 15

Тэлефон службы падтрымкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта па справаздачы аб выкідах забруджваючых рэчываў у атмасфернае паветра ад стацыянарных крыніц выкідаў» 8 (0232) 52 00 23

Інфармуем таксама, што прадпрыемству неабходна выдаць загад аб прызначэнні адказных службовых асоб за фармаванне і здачу гадавых справаздач, а таксама забяспечыць іх своечасовую здачу.

Даведачна: за прадстаўленне скажоных дадзеных дзяржстатыстычнай справаздачнасці, несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці адказная службовая асоба будзе прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле арт.24.12 ч.3 КоАП Рэспублікі Беларусь (штраф у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь).