Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт дае рыбалоўныя ўгоддзі ў арэнду ў адпаведнасці з рэспубліканскай комплекснай схемай размяшчэння рыбалоўных угоддзяў, зацверджанай Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання па ўзгадненні з Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
РЭСПУБЛІКАНСКІ ПЕРАЛІК
рыбалоўных угоддзяў, прыдатных для вядзення рыбалоўнай гаспадаркі
Найменне, тыпы рыбалоўных угоддзяў |
Плошча, га; працягласць, км |
Класы, катэгорыя |
Мэтавая накіраванасць выкарыстання рыбалоўных угоддзяў |
Местазнаходжанне рыбалоўных угоддзяў |
2.19. Шаркаўшчынскі раён
Возера Карцэя |
44,0 |
ляшчова-шчупакова-платвiчны |
арганізацыя платнага аматарскага рыбалоўства |
11 км на ўсход ад г.п. Шаркаўшчына, 1 км на захад ад в. Шкунцікі |
Для атрымання рыбалоўных угоддзяў у арэнду юрыдычная асоба прадстаўляе ў абласны выканаўчы камітэт наступныя дакументы:
заяву аб прадастаўленні рыбалоўных угоддзяў у арэнду (далей - заява);
праект дагавора арэнды рыбалоўных угоддзяў;
копію карты-схемы (часткі карты-схемы) адпаведных рыбалоўных угоддзяў з нанесенымі межамі;
комплексны план выкарыстання рыбалоўных угоддзяў;
біёлага-эканамічнае абгрунтаванне, узгодненае з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання і тэрытарыяльнымі органамі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, або рыбаводна-біялагічнае абгрунтаванне, якое мае станоўчае заключэнне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і зацверджанае Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання.
Зацікаўленых асоб просім звяртацца ва ўпраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванню Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: г.п.Шаркаўшчына, вул. Камсамольская, 15, каб.9, тэл.802154-61731 (намеснік начальніка).