Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

Увазе фізічных асоб, якія самастойна выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы!

08.02.2023

Абавязковыя страхавыя ўзносы за 2022 год неабходна заплаціць не пазней за 1 сакавіка 2023 года.

Сума да выплаты за 2022 год пры ажыццяўленні дзейнасці поўны год, вылічаная з мінімальнай заработнай платы, складае:

- для індывідуальных прадпрымальнікаў, адвакатаў, натарыусаў - 2 006,59 рублёў (МЗП * 12 мес. * 35%);

- для самазанятых грамадзян, рамеснікаў - 1 662,60 рублёў (МЗП * 12 мес. * 29%).

Абавязковыя страхавыя ўзносы не выплачваюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, натарыусамі, адвакатамі за перыяды няажыццяўлення ў справаздачным годзе дзейнасці з указаннем такіх перыядаў у дакументах персаніфікаванага ўліку.

Дакументы персаніфікаванага ўліку па форме ПУ-3 за 2022 год неабходна прадставіць не пазней за 31 сакавіка 2022 года.

З 01.01.2022 форма ПУ-3 запаўняецца на падставе налічаных узносаў за перыяды, у якіх узніклі абавязацельствы па іх выплаце, і (або) перыядаў неажыццяўлення дзейнасці (у форме ПУ-3 могуць быць адлюстраваны звесткі аб налічаных узносах пры іх частковай выплаце або адсутнасці выплаты).

Калькулятар разліку сумы выплаты страхавых узносаў з улікам перыядаў неажыццяўлення дзейнасці размешчаны на сайце Фонду ssf.gov.by па спасылцы Галоўная / Збор і выплата страхавых узносаў / Выплата страхавых узносаў / Калькулятар.

Запоўніць форму ПУ-3 можна з дапамогай праграмнага комплексу «Увод ДПУ» (размешчаны на сайце і партале Фонда) або электроннага сэрвісу «Аўтаматычнае фарміраванне звестак па форме ПУ-3» (пры наяўнасці ЭЛП) у асабістым кабінеце плацельшчыка ў раздзеле «Даведачна-інфармацыйныя сэрвісы» на партале Фонду.

Спосабы прадстаўлення дакументаў персаніфікаванага ўліку:

- спрошчаны - пры адсутнасці запазычанасці і перыядаў неажыццяўлення дзейнасці форма ПУ-3 можа запаўняцца інспектарам Фонду;

- у раённы аддзел (сектар) Фонду па месцы пастаноўкі на ўлік;

- праз карпаратыўны партал Фонду portal2.ssf.gov.by пры наяўнасці ключа электроннага лічбавага подпісу і атрыманага атрыбутнага сертыфіката для працы з сістэмамі ФСАН. З парадкам атрымання можна азнаёміцца на сайце Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг nces.by.

Загадзя дзякуем за своечасовую выплату абавязковых плацяжоў і прадстаўленне дакументаў па форме ПУ-3.

Начальнік Шаркаўшчынскага раённага сектара

Н.Р.Дзюшко