Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

Забарона на рэалізацыю алкагольных напояў

23.05.2023

У адпаведнасці з рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 27.09.2021 № 495, рашэннем Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта ад 19.04.2023 № 360 на тэрыторыі раёна ўведзена забарона на рэалізацыю ў рознічных гандлёвых аб'ектах піва і слабаалкагольных напояў, алкагольных напояў (за выключэннем рознічнага гандлю ў аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў):

- 25 мая 2023 г. у сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду здаровага ладу жыцця, прафілактыку п'янства і алкагалізму, барацьбу з імі, і прымеркаваных да свята «Апошні званок»;

- 10 чэрвеня 2023 г. у сувязі з правядзеннем выпускных вечароў ва ўстановах агульнага сярэдняй адукацыі.