Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Актуальная інфармацыя

Забеспячэнне бяспечных умоў працы

07.09.2021

З 01.09.2021г па 10.09.2021г. у Віцебскай вобласці праводзіцца Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі. Асноўнай мэтай мерапрыемства з'яўляецца правядзенне супрацьаварыйных трэніровак, адпрацоўка выразных навыкаў прыняцця аператыўных рашэнняў у любым становішчы і ў найбольш кароткі час, распрацоўка арганізацыйных і тэхнічных мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі персаналу.

На кожным прадпрыемстве павінен быць распрацаваны план мерапрыемстваў па забеспячэнню прамысловай бяспекі і план па лакалізацыі і ліквідацыі іх наступстваў.

Супрацьаварыйныя трэніроўкі з'яўляюцца адной з абавязковых формаў працы з персаналам. Правядзенне трэніровак прадугледжвае рашэнне такой задачы, як праверка здольнасці персаналу правільна ўспрымаць і аналізаваць інфармацыю аб тэхналагічным парушэнні, на аснове гэтай інфармацыі прымаць аптымальнае рашэнне па яго ліквідацыі пасродкам вызначанага дзеяння ці аддачы канкрэтных распараджэнняў. Трэніроўкі праводзяцца з прайграваннем умоўных парушэнняў у працы, імітацыяй на працоўным месцы аператыўных дзеянняў па ліквідацыі аварый і інцыдэнтаў. Асноўнымі дзеючымі асобамі пры правядзенні трэніровак з'яўляюцца кіраўнік трэніроўкі, удзельнікі трэніроўкі і пасярэднікі, якiя выконваюць кантралюючыя функцыі. Эфектыўнасць трэніроўкі залежыць ад актуальнасці тэмы, якасці распрацоўкі праграм, падрыхтоўкі ўдзельнікаў і неабходных сродкаў для правядзення трэніроўкі, ступені набліжанасці ўмоўнай аварыі да рэальнай, правільнай і аб'ектыўнай ацэнкі дзеянняў удзельнікаў і разбору трэніроўкі.

Супрацьаварыйныя трэніроўкі праводзяцца з мэтай набыцця практычных навыкаў і здольнасці персаналу самастойна, хутка і тэхнічна граматна дзейнічаць пры ўзнікненні тэхналагічных парушэнняў, ужываючы правілы тэхнічнай эксплуатацыі і тэхнікі бяспекі, эксплуатацыйныя інструкцыі і інструкцыі па ахове працы і з'яўляюцца неад'емнай часткай складніка ў прамысловай бяспецы.

У названы перыяд на паднаглядныя Дзяржпрамнагляду прадпрыемствы будуць накіраваны дзяржаўныя інспектары для арганізацыі і ўдзелу ў правядзенні супрацьаварыйных трэніровак. Дадзеныя штогадовыя мерапрыемствы спрыяюць безаварыйнай эксплуатацыі і працы абсталявання.

Вядучы дзяржаўны інспектар Наваполацкага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду

Вячаслаў Грыбаў