Павіншаваць Ніну Фёдараўну Кадушкевіч са 100-гадовым юбілеем прыехалі намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Васілеўскі, старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Міхалёнак, старшыня Германавіцкага сельвыканкама Майя Якімовіч, інспектар па кадрах, старшыня першаснай арганізацыі "Беларускі саюз жанчын" ААТ "Княж" Таццяна Бохан, прадстаўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна.
- У людзей старэйшага пакалення мы вучымся мудрасьці, яны перадаюць нам добрыя традыцыі. Сёння вашы родныя і блізкія могуць ганарыцца, што ў Германавічах жыве такая доўгажыхарка. Дазвольце ад імя старшыні раённага выканаўчага камітэта Дзмітрыя Ламакi ўручыць вам Падзяку і пажадаць моцнага здароўя, - адзначыў Юрый Васілеўскі.
Да віншаванняў далучыліся і іншыя госці свята. Яны павіншавалі доўгажыхарку з такой значнай датай, пажадалі актыўнага даўгалецця, клопату і ўвагі любячых людзей, шчасця і дабрабыту.