Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

16 красавіка ў Шаркаўшчынскім раёне прайшоў рэспубліканскі суботнік

18.04.2022

16 красавіка 2022 года ў Шаркаўшчынскім раёне на добраахвотнай аснове прайшоў рэспубліканскі суботнік. Работнікі Шаркаўшчынскага райвыканкама на чале са старшынёй райвыканкама Дзмітрыем Міхайлавічам Ламака добраўпарадкавалі тэрыторыю на плошчы Леніна г.п.Шаркаўшчына, а таксама размешчаным на ёй воінскім пахаванні, дзе былі зроблены работы па кладцы бардзюраў, утрамбоўцы пясчана-цэментнай сумесі.

Таксама работнікамі арганізацый раёна ажыццяўлялася азеляненне, добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан аб'ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцяў, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, месцаў баявой і воінскай славы.