Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

18 красавіка ў Шаркаўшчыне адбудзецца прафсаюзны прававы прыём грамадзян

15.04.2024

18 красавіка 2024 года з 10.00 да 12.00 на базе ДУА "Сярэдняя школа №1 г.п. Шаркаўшчына" (г.п. Шаркаўшчына, вул. Халаева, 11) адбудзецца прафсаюзны прававы прыём грамадзян.

Прыём будзе праводзіцца галоўным правым інспектарам Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці, Яско Сяргеем Фёдаравічам з удзелам прадстаўнікоў пракуратуры Шаркаўшчынскага раёна.

Прыём праводзіцца па пытаннях, якія датычацца растлумачэнняў норм заканадаўства, якія рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін (пытанні кантрактнай формы найму, змены істотных умоў працы, запазычанасць па выплаце заработнай платы, звальнення і прымянення дысцыплінарных спагнанняў, і інш.).

Таксама 18 красавіка 2024 з 14.00 да 16.00 кансультацыі па вышэйпаказаных пытаннях можна атрымаць у раённым аб'яднанні прафсаюзаў (г.п. Шаркаўшчына, вул. Камсамольская, 15, каб. 77).

Папярэдні запіс, кансультацыі і пытанні падчас прыёму можна задаць па тэлефоне: +375 33 3629281 альбо даслаўшы пытанне на электронны адрас shar_rfpb@mail.ru.