Напярэдадні Свята працы 22 лепшых працаўніка і 2 арганізацыі Шаркаўшчынскага раёна занесены на Дошку гонару па выніках працы за 2022 год.
Звяртаючыся да ўзнагароджаных, старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Міхайлавіч Ламака сказаў:
- Мы ўсе жывем у міры і згодзе, і кожны з нас уносіць свой пасільны ўклад у развіццё Шаркаўшчынскага раёна. Шчаслівы той чалавек, які займаецца любiмай справай, хто правільна абраў сабе прафесію.
Сёння я бачу перад сабой шчаслівых людзей, бо вы змаглі дасягнуць прафесійных вышынь, вас высока шануюць у вашых працоўных калектывах. Так і павінна быць, такіх людзей, як вы, павінны бачыць і ведаць, на вас павінны раўняцца і браць прыклад, асабліва моладзь, наша маладое пакаленне.
Дзякуй вам за добрасумленную працу на карысць малой радзімы - Шаркаўшчынскага раёна!