Асноўнымі арганізатарамі акцыі з'яўляюцца МНС, МУС, Міністэрства аховы здароўя, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, таксама да іх далучацца грамадскія аб'яднанні, сродкі масавай інфармацыі і іншыя зацікаўленыя арганізацыі.
У Адзіны дзень бяспекі кіраўнікі аб'ектаў арганізуюць практычную адпрацоўку планаў эвакуацыі. Як і куды правільна рухацца, на якія знакі арыентавацца, каб застацца ў жывых пры пажары і іншых НС, як правільна карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння і аказаць першую дапамогу - жыхары раёна змогуць даведацца не толькі ў тэорыі, але і на практыцы.
Форма звестак па аб'ектах для адпрацоўкі плана эвакуацыі:
- ДУА "Сярэдняя школа № 2 імя Героя Савецкага Саюза Р.С. Кудрына", па адрасе вул. Чырвонаармейская, 8 - 11.00;
- Інтэрнат УКП ЖКГ Шаркаўшчынскага раёна па адрасе вул. М. Горкага, 4А - 16.00;
- Інтэрнат УКП ЖКГ Шаркаўшчынскага раёна па адрасе вул. Ціміразева, 19 - 16.30;
- ДУК "Шаркаўшчынскі раённы Цэнтр культуры" па адрасе вул. Энгельса, 2 - 10.00;
- ДУА "Лужкоўская сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна" па адрасе вул. Школьная, 25 - 10.00;
- ДУА "Ёдская сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна" па адрасе вул. Школьная, 25 - 10.00;
- ДУА "Сярэдняя школа № 1 г.п. Шаркаўшчына" па адрасе вул. Халаева, 11 - 11.00;
- Дзяржаўнае прадпрыемства "Шаркаўшчынскае ПМС", па адрасе вул. Ціміразева, 20 - 14.00.
У гарадскім пасёлку Шаркаўшчына тэматычныя мерапрыемствы запланаваны 26.09.2024 у 13.00 на адкрытай пляцоўцы раённага Цэнтра культуры па адрасе вул. Энгельса, 2.
На свяце будзе арганізаваны цэлы шэраг ужо ўпадабаных гульнявых пляцовак, на якіх госці змогуць вывучыць алгарытм выкліку службы выратавання, правілы карыстання рознымі сродкамі пажаратушэння, аказання першай дапамогі, дзеянням пры іншых НС. І дарослыя, і дзеці даведаюцца якіх правіл неабходна прытрымлівацца, каб пры пажары не пацярпець і хутка пакінуць месца здарэння, па якіх тэлефонах тэлефанаваць ратавальнікам і якую інфармацыю неабходна паведаміць.
З дапамогай інтэрактыўных пляцовак удзельнікі Адзінага дня бяспекі змогуць адпрацаваць дзеянні ў выпадку розных надзвычайных сітуацый, павысіць узровень ведаў у галіне бяспекі, а таксама праверыць іх, прайшоўшы тэсціраванне.
Запрашаем усіх далучыцца да мерапрыемстваў у рамках Адзінага дня бяспекі!
Шаркаўшчынскі РАНС