Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

27 лютага адбылося пасяджэнне Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

27.02.2023

27 лютага ў Шаркаўшчынскім раённым выканаўчым камітэце адбылося пасяджэнне, у рамках якога былі разгледжаны два асноўныя пытанні. Намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Георгіевіч Лабуць далажыў аб выніках работы сельскагаспадарчых арганізацый па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі за 2022 год, задачах па выкананні прагнозных паказчыкаў у 2023 годзе. Аб рабоце ў гэтым напрамку таксама быў заслуханы дырэктар ААТ «Буеўшчына» Пяткевіч Аляксандр Віктаравіч.

Кіраўнік справамі - начальнік упраўлення справамі раённага выканаўчага камітэта Малюгіна Вольга Аляксандраўна ў сваім выступленні падвяла вынікі працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у 2022 годзе, ажыццяўленню адміністрацыйных працэдур па заяўным прынцыпе «Адно акно» ў Шаркаўшчынскім раённым выканаўчым камітэце.