Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

30 чэрвеня праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

29.06.2023

30 чэрвеня праводзіцца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Набіраючы хуткасць — не спыні жыццё!», накіраваны на папярэджанне ДТЗ у выніку выезду на паласу сустрэчнага руху і парушэння хуткасных рэжымаў.

Абгон - самы небяспечны з манеўраў, якія кіроўца можа ажыццявіць падчас руху. Выезд на паласу сустрэчнага руху заўсёды звязаны з пэўнай рызыкай і патрабуе ад вадзіцеля дакладных разлікаў, а найменшая памылка можа прывесці да дарожна-транспартнага здарэння.

Перш чым пачаць абгон, вадзіцель у абавязковым парадку павінен пераканацца ў тым, што сустрэчная паласа, на якую ён мае намер выехаць, вольная на адлегласці, дастатковай для манеўру, які не створыць перашкод іншым удзельнікам дарожнага руху. Пры гэтым заўсёды варта разлічваць на час і адлегласць з запасам. Чым большы запас, тым лепш. Не варта спадзявацца, што вадзіцель спадарожнага транспартнага сродку або той, хто рухаецца па сустрэчнай паласе, будуць прытармажваць. Яны не абавязаны гэтага рабіць.

Таксама ДАІ нагадваюць: паводле Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, кіроўцу, які парушыў правілы абгону або выехаў на паласу сустрэчнага руху, калі правіламі дарожнага руху гэта забаронена, прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 10 базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам да 1 года або без пазбаўлення.

Што да захавання хуткасных рэжымаў, кожны кіроўца аўтамабіля абавязаны выбіраць хуткасць, усталяваную дарожнымі знакамі і Правіламі дарожнага руху, але пры гэтым памятаць, што дазволеная хуткасць не заўсёды можа быць бяспечнай! Таму, каб не страціць кантроль над кіраваннем свайго транспартнага сродку, заўсёды неабходна захоўваць бяспечны хуткасны рэжым, арыентуючыся не на максімальна дапушчальную хуткасць, а на тую, пры якой рух будзе бяспечным для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.

Асаблівую асцярожнасць пры выбары хуткаснага рэжыму неабходна выконваць пры руху на паваротах, разваротах або пры руху заднім ходам, а таксама пры дрэннай бачнасці (густы туман, лівень). Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў аўтатранспарту выбіраць бяспечныя хуткасныя рэжымы руху! Памятайце: высокая хуткасць можа прывесці да вялікай трагедыі.

Часова выконваючы абавязкі начальніка АДАІ Шышковіч С.І.