Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

8 студзеня ў Шаркаўшчыне адбыўся калядны турнір па валейболе

09.01.2023

Па добрай традыцыі калядны турнір па валейболе, арганізатарам якога выступіў фізкультурна-спартыўны клуб «Шаркаўшчына», сабраў валейбалістаў не толькі з Шаркаўшчыны, але і з Мiёраў і Мінска. Аматары валейбола па выніках лёсавання падзяліліся на 4 каманды: «Агеньчык», «Ладушкі», «Віхура», «Калядкі».

Кожная з каманд прадэманстравала выдатную фізічную падрыхтоўку і майстэрства. Усе паядынкі былі яркімі, відовішчнымі, запамінальнымі і падарылі як гульцамі, так і гледачам нямала захапляльных момантаў.

У фінальнай гульні поспех усміхнуўся камандзе, у якой гулялі Юлія Казлоўская, Маргарыта Кашкур, Дзяніс Бондар, Іван Зянкевіч, Іван Буйчонак. 2-е месца заняла каманда «Ладушкі», 3-е месца — каманда «Калядкі». Арганізатары турніру, самі ігракі і балельшчыкі вызначылі сярод жанчын і мужчын найлепшых гульцоў. Імі сталі Паліна Бандарэнка (Міёры) і Дзяніс Бондар (Шаркаўшчына). Удзельнікі турніру былі ўзнагароджаны прызамі ад раённага камітэта грамадскага аб'яднання «БРСМ».

Алена АНАНІЧ