Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

84 гады споўнілася з дня ўтварэння Шаркаўшчынскага РАУС

03.06.2024

Шаркаўшчынская міліцыя пачала весці свой летапіс 84 гады таму. Шаркаўшчынскі аддзел унутраных спраў быў заснаваны 15 мая 1940 года і насіў назву Шаркаўшчынскае раённае аддзяленне НКУС па Вілейскай вобласці БССР. У сваёй структуры райаддзел меў падраздзяленні: апарат Упраўлення Дзяржаўнай Бяспекі; аддзяленне міліцыі; інспектар супрацьпажарнай аховы; інструктар ЗАГСа; інспектар інспекцыі рэзерваў; экспедыцыя або абменны пункт сувязі; адзіны сакратарыят.

За сваю гісторыю аддзел унутраных спраў неаднаразова ганараваўся высокімі ўзнагародамі і прызнаваўся лепшым падраздзяленнем вобласці і рэспублікі. У 1978 г. узнагароджваўся памятным вымпелам МУС БССР; тройчы - у 1984, 2013, 2019, 2022 гадах ганаровым прызам імя батальёна міліцыі Уладзімірава; у 2019, 2022 і 2023 г. – пераходзячым прызам "Святы Георгій" (узнагарода УУС).

Ва ўрачыстай абстаноўцы чарговыя званні былі прысвоены маладым супрацоўнікам - памочніку дзяжурнага ІЧУ Сяргею Рубніковічу, міліцыянерам-дзяжурным ІЧУ Артуру Валяўку і Кірылу Вайцюлю.