Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Аб арганізацыі гандлю таварамі школьнага асартыменту

23.07.2024

На падставе распараджэння старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта ад 15 ліпеня 2024 г. № 127 р "Аб арганізацыі гандлю таварамі школьнага асартыменту" суб'ектам рознічнага гандлю ўсіх форм уласнасці неабходна забяспечыць з 1 жніўня па 1 кастрычніка 2024 года пашыраны продаж тавараў школьнага асартыменту з правядзеннем выстаў-продажаў, распродажаў, акцый па зніжаных цэнах.

17 жніўня ў г.п. Шаркаўшчына адбудзецца спецыялізаваны школьны кірмаш, падчас якога пройдуць канцэртная праграма і спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы. Будуць прадавацца адзенне дзелавога стылю, абутак, скургалантарэйныя вырабы, школьна-пісьмовыя, канцылярскія прылады і іншыя тавары для школьнікаў.

Усіх запрашаем на кірмаш!