Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Адбудзецца ўрачыстае ўшанаванне лаўрэатаў ганаровага звання "Чалавек года Шаркаўшчыны"

04.04.2024

У Шаркаўшчынскім раённым Цэнтры культуры 5 красавіка ў 15.00 адбудзецца ўрачыстае ўшаноўванне лаўрэатаў ганаровага звання "Чалавек года Шаркаўшчыны".

Ганаровае званне па выніках работы за 2023 год будзе прысвоена 7 лаўрэатам у пяці намінацыях "аграпрамысловы комплекс", "прамысловасць, гандаль, фінансавая дзейнасць, малы і сярэдні бізнес", "жыллёва-камунальная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, сувязь, транспарт", "сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, спорт, ахова здароўя, моладзь)", "забеспячэнне законнасці і правапарадку, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, дзейнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадскіх арганізацый".