Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Адбылося пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Шаркаўшчынскім райвыканкаме

17.04.2023

11 красавіка 2023г. адбылося пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Шаркаўшчынскім раённым выканаўчым камітэце. Адным з пытанняў парадку дня было прызнанне небяспечнымі аб'ектамі адрын каля жылых дамоў №№ 1-9 па вул. М. Горкага. Акрамя членаў камісіі ў пасяджэнні прынялі ўдзел жыхары названых дамоў.

Старшыня камісіі Шынкевіч А.П. праінфармаваў, што ў райвыканкаме вядзецца ўлік аб'ектаў, якія прадстаўляюць для жыхароў патэнцыйную небяспеку. Выяўлена, што такімі аб'ектамі з'яўляюцца гаспадарчыя пабудовы: цагляныя адрыны, збудаваныя разам з жылымі дамамі, а таксама розныя прыбудовы да іх, пабудаваныя самімі жыхарамі без захавання якіх-небудзь норм і правілаў, каля жылых дамоў №№ 1-9 па вул. М. Горкага ў г.п. Шаркаўшчына. Большасць з адрын не эксплуатуецца, шыферныя дахі месцамі праваліліся, сцены маюць расколіны, драўляныя прыбудовы ў трухлявым стане. Начальнік Шаркаўшчынскага РАНС Пальчэх І.П. адзначыў, што за апошнія 10 гадоў адбылося 5 узгаранняў у адрынах, размешчаных каля названых жылых дамоў. Адсутнасць пажарных парываў паміж пабудовамі можа прывесці да буйнога пажару па прыкладзе пажару каля жылога дома па вул. Энгельса, а ўзнікненне пажару ў раёне адрын уяўляе небяспеку для бліжэйшых шматкватэрных жылых дамоў. Некаторыя адрыны падключаны да электразабеспячэння ад кватэр, што таксама вельмі небяспечна. Доступ у памяшканні адрын не абмежаваны, у выпадку абвальвання людзі, якiя знаходзяцца ўнутры, могуць атрымаць траўмы, у тым ліку смяротныя.

Камісія вырашыла прызнаць небяспечнымі аб'ектамі адрыны каля жылых дамоў №№ 1-9 па вул. М.Горкага ў г.п. Шаркаўшчына, за выключэннем знаходзячыхся ў здавальняючым стане цагляных адрын (без прыбудоў) каля жылых дамоў № 5 і № 9. Дырэктару УКП ЖКГ Шаркаўшчынскага раёна Клакоўскаму А.У. прадпісана арганізаваць працу па зносе старых, аварыйных адрын да 1 чэрвеня 2023 г.