11 лістапада 2024 г.у Віцебскай вобласці адбыўся адзіны дзень прыёму грамадзян членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання.
У Шаркаўшчынскім раённым выканаўчым камітэце прыём грамадзян правяла намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Якубіцкая Наталля Віктараўна.
Жыхары раёна звярнуліся да Наталлі Віктараўны па дапамогу ў вырашэнні хвалюючых іх пытанняў: аб магчымасці рэалізацыі прадукцыі пчалярства з асабістай пчальніка, аб унясенні змяненняў у пенсійнае заканадаўства для воінаў, якія выконвалі службовы абавязак на тэрыторыі іншых дзяржаў.