Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар камунальнага праектна-мантажна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблдарбуд» Уладзімір Мацвееў наведаў шматдзетную сям’ю Бібік, у якой выхоўваюцца пяць дзяцей.
Тата Раман працуе рабочым у ДРБУ-131, таму навагоднія падарункі для сям’і былі ад дарожнай арганізацыі. Сенатар павіншаваў дзяцей з Калядамі і Новым годам, пажадаў ім здароўя, святочнага настрою, выдатнай вучобы і прыкладных паводзін. Госці ўручылі на патрэбы сям’і мікрахвалевую печ, а таксама салодкія пачастункі хлопчыкам і дзяўчынцы.
Сяргей РАЙЧОНАК
Источник: klich.by