Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» стартавала ў Шаркаўшчынскім раёне

15.12.2023

У Беларусі стартавала традыцыйная дабрачынная акцыя «Нашы дзеці», гісторыя якой налічвае ўжо больш за чвэрць стагоддзя.

Яе галоўная задача — атуліць цяплом і клопатам маленькіх жыхароў усёй краіны, у першую чаргу, выхаванцаў дзіцячых садоў, дамоў сямейнага тыпу, школ-інтэрнатаў, пацыентаў дзіцячых бальніц і рэабілітацыйных цэнтраў, якім асабліва патрабуюцца клопат і ўвага ў калядныя і навагоднія святы.

У першы дзень правядзення дабрачыннай акцыі да яе далучыліся старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Ламака, яго намеснік Юрый Васілеўскі, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Кацярына Міхнёнак. Яны наведалі выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра, каб павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак з навагоднімі святамі, падарыць ім цеплыню і спагаду сваіх сэрцаў, уручыць дзецям падарункі.

— У перадсвяточныя навагоднія дні ўсе дзеці чакаюць чагосьці казачнага, вераць у цуды і ў тое, што жаданні і мары абавязкова збудуцца. Мы, дарослыя, павінны гэтаму садзейнічаць, зрабіць так, казку ўвасобіць у рэальнасць. Сама дабрачынная акцыя — выдатная магчымасць для гэтага, — упэўнены Дзмітрый Ламака.

Сяргей РАЙЧОНАК