Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Другая канферэнцыя Шаркаўшчынскага раённага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь» прайшла ў сярэдняй школе № 1 г. п. Шаркаўшчына

22.11.2023

На канферэнцыі 21 лістапада Шаркаўшчынскага раённага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь» быў разгледжаны шэраг пытанняў, сярод асноўных:

- аб рабоце, якая праводзіцца па палітычнай асвеце насельніцтва;

- аб абранні дэлегатаў раённага аддзялення на абласную канферэнцыю;

- аб абранні дэлегатаў на II З'езд Беларускай партыі «Белая Русь» ад Шаркаўшчынскага раённага аддзялення;

- аб выплаце членскіх узносаў.

Падчас канферэнцыі раённага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь» дэлегатамі на абласную канферэнцыю выбраны: Курыловіч Алена Канстанцінаўна – статыст установы аховы здароўя «Шаркаўшчынская цэнтральная раённая бальніца»; Раманоўскі Аляксандр Уладзіміравіч - начальнік Шаркаўшчынскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя; Стома Людміла Уладзіміраўна - старшыня Савета Шаркаўшчынскага раённага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь», начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта; Чапулёнак Дыяна Уладзіміраўна – кіраўнік Дзяржаўнай установы «Шаркаўшчынскі раённы цэнтр па забеспячэнню дзейнасці бюджэтных арганізацый», член Савета Шаркаўшчынскага раённага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь»; Шпец Уладзімір Серафімавіч - старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў.

Дэлегатам на II З'езд Беларускай партыі «Белая Русь» ад раённага аддзялення аднагалосна абрана Стома Людміла Уладзіміраўна - старшыня Савета Шаркаўшчынскага раённага аддзялення.