Дзесяць рабят са студэнцкага сельскагаспадарчага атрада «Іскра» імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына з сярэдняй школы № 2 г. п. Шаркаўшчына ў цяперашні час зачышчаюць і фарбуюць плот у ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс».
На тэрыторыі мехдвара ААТ «Даватарскі» працуюць хлопцы са студэнцкага атрада «Валанцёр» імя камандуючага 44-ай мотастралковай брыгады гвардыі палкоўніка Аляксандра Іванавіча Халаева.