Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Дыялог пакаленняў, прысвечаны 105-годдзю УЛКСМ, адбыўся 24 кастрычніка ў СШ № 2 г.п. Шаркаўшчына

24.10.2023

Дыялог пакаленняў, прысвечаны 105-годдзю УЛКСМ, адбыўся 24 кастрычніка ў ДУА «СШ №2 г.п. Шаркаўшчына імя героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына».

Мерапрыемства пачалося з таго, што яго ўдзельнікі ўшанавалі памяць землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і ўсклалі кветкі да помніка па вуліцы Кірава г.п. Шаркаўшчына.

У актавай зале ўстановы адукацыі сабраліся ветэраны УЛКСМ, прадстаўнікі ўлады раёна і маладое пакаленне - піянеры і члены БРСМ.

Камсамол быў школай жыцця для мільёнаў маладых людзей Савецкага Саюза, падмуркам, які фармаваў светапогляд і асабістыя якасці. Камсамольцамі быў назапашаны вялікі вопыт у многіх сферах жыццядзейнасці і гэты вопыт сёння паспяхова прадоўжаны і выкарыстоўваецца ГА «БРСМ».

Адной з яркіх традыцый УЛКСМ быў будатрадаўскі рух. Цяпер моладзь актыўна ўліваецца ў рады байцоў студэнцкіх атрадаў. У гэтым годзе ў раёне працавала 11 атрадаў. Раённым камітэтам ГА «БРСМ» былі падведзены вынікі трэцяга працоўнага семестра, узнагароды атрымалі лепшыя.

Ваенна-патрыятычны клуб «Авангард» з ДУА «СШ №1 г.п. Шаркаўшчына» прадставіў прысутным сваё паказальнае выступленне.

Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі усіх пакаленняў у гонар 105-годдзя УЛКСМ высадзілі ў школьным садзе яблынькі як сімвал міру і дабрабыту на роднай зямлі.