Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Дзіцячыя творчыя калектывы падарылі шаркаўчанам 1 Мая канцэрт «Мары, танчы і спявай!»

02.05.2023

У Шаркаўшчыне сустрэлі свята 1 Мая ярка і весела. На канцэрце "Мары, танчы і спявай!" сваім землякам стваралі радасны і святочны настрой удзельнікі дзіцячага тэатра эстраднай песні "Маленькая фея", хлопцы з узорнага цыркавога калектыву "Мара", эстраднай студыі "Карамелькі", калектыву ўсходніх танцаў "Айша", узорнага тэатра моды "Гармонія" і калектыву лыжкароў "Забава" з аг.Германавічы. Не давалі нікому сумаваць вясёлыя клоўны Клёпа і Топа.

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Ігар Віктаравіч Малюгін падзякаваў хлопцам за выдатны канцэрт і ўручыў ім салодкія падарункі.