У мэтах папярэджання ДТЗ, выключэння развіцця негатыўных тэндэнцый у дарожна-транспартнай абстаноўцы ў перыяд з 1 па 2 лістапада 2024 года на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна будзе праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства пад назвай "Бяспечная вобласць!", накіраванае на папярэджанне і спыненне парушэнняў хуткасных рэжымаў, правілаў абгону, выяўленне асоб, кіруючых транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення і не маючых права кіравання, а таксама грубых парушэнняў правілаў дарожнага руху ўсімі ўдзельнікамі дарожнага руху.
У перыяд правядзення комплексу мерапрыемстваў будзе прымяняцца негалосны і змешаны кантроль, арганізаваны адначасова з выкарыстаннем транспартных сродкаў без спецыяльнай колераграфічнай афарбоўкі.
Часова выконваючы абавязкi начальніка АДАІ Сяргей Шпец.