Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

ФСК «Шаркаўшчына» правёў спаборніцтвы па падцягванні на перакладзіне сярод падлеткаў

12.04.2022

У спартыўнай зале фізкультурна-спартыўнага клуба «Шаркаўшчына» прайшлі спаборніцтвы па падцягванні на перакладзіне сярод падлеткаў, у рамках комплексу прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні правапарушэнняў.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел навучэнцы 10-11 класаў школ раёна, а таксама непаўналетнія, у дачыненні да якіх інспекцыяй па справах непаўналетніх праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.

У выніку больш за ўсіх падцягнуўся на перакладзіне Аляксей Хвецковіч (СШ №1), на другім месцы Уладзіслаў Рэут (Лужкоўская СШ), на трэцім — Максім Грыгаровіч.

Дзяўчаты адціскаліся ад лавы. У выніку лепшы вынік прадэманстравала Дар'я Сямчонак, на другім месцы Анастасія Касевіч (абедзве з СШ №2 г. п. Шаркаўшчына імя Героя Савецкага Саюза Рамана Сцяпанавіча Кудрына).