Камбайнер ААТ «Даватарскі» Юрый Ардынскі першым у раёне намалаціў 1 тысячу тон зерня. Словы падзякі, гонару за перадавіка і найлепшыя пажаданні выказалі старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрый Ламака, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Гернат, выконваючы абавязкі дырэктара ААТ «Даватарскі» Вячаслаў Машнюк. Праца лідара жніва адзначана прафсаюзнай Падзякай, каштоўнымі падарункамі.