Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіравала
віншаванне калектыву раённай газеты з юбілеем
Паважаны
калектыў і ветэраны раённай газеты «Кліч Радзімы»!
Сардэчна віншуем
вас са знамянальнай датай – 80-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара
газеты!
У
далёкім 1944 годзе ў складаных, яшчэ ваенных умовах, пачаў працаваць калектыў
«Сялянскай праўды». З цягам часу газета атрымала не толькі новую назву – «Кліч
Радзімы», але любоў і прызнанне землякоў, стаўшы для іх добрым сябрам і
дарадцам.
Вы
прайшлі адметны працоўны шлях, асвятляючы на сваіх старонках лад жыцця
шаркаўчан, станаўленне і росквіт роднага краю, найбольш актуальныя і хвалюючыя
для рэгіёну тэмы.
Прайшлі
гады, але раённага газета засталася вернай сваім традыцыям: як і раней, на яе
старонках знаходзяць адлюстраванне самыя значныя падзеі з жыцця Шаркаўшчынскага
раёна, краіны, свету, а героі журналісцкіх матэрыялаў – людзі розных прафесій і
заняткаў, з цікавымі і адметнымі лёсамі.
У
гэты святочны дзень жадаем усяму калектыву газеты творчых поспехаў, удачы ва
ўсіх добрых пачынаннях, здароўя і дабрабыту, а газеце «Кліч Радзімы» – новых
дасягненняў на карысць Шаркаўшчынскага раёна і нашай роднай Беларусі!
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д.М.Ламака |
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў С.М.Арэшкаў |