Паважаныя вернікі і святары!
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні са светлай Пасхай!
Хрыстова Уваскрасенне аб’ядноўвае людзей, збліжае народы і пакаленні ўсеабдымнымі пачуццямі любові і надзеі. Вялікае хрысціянскае свята дазваляе глыбей усвядоміць радасць жыцця і згоды ў нашым грамадстве, бо няма нічога важней, чым мір на роднай зямлі, шчасце і ўзаемаразуменне ў сем’ях.
Дарагія сябры! Хай гэтыя цудоўныя веснавыя дні будуць для кожнага з вас па-сапраўднаму добрымі і цёплымі, а навакольны свет стане лепшым і прыгажэйшым.
Няхай Пасха натхняе на творчую працу і надае новыя сілы для ажыццяўлення высакародных задум. Моцнага вам здароўя, дабрабыту і цудоўнага настрою!
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Д.М.Ламака
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў
У.С.Шпец