Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіравала віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

23.02.2023

Паважаныя жыхары Шаркаўшчынскага раёна!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні са святам - Днём абаронцаў Айчыны і 105-й гадавінай Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэта сапраўды усенароднае свята ўвасабляе гераічныя подзвігі нашых суайчыннікаў і пераемнасць лепшых традыцый служэння сваёй краіне. Кожны з нас з падзякай успамінае ўсіх, хто прайшоў франтавымі дарогамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, хто быў прыкладам беззапаветнага служэння Радзіме ў пасляваенны перыяд, сваёй ратнай працай мацаваў баявы моц Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, хто з доблесцю і гонарам выконваў інтэрнацыянальны доўг у Афганістане.

Цяперашнія спадчыннікі баявой славы старэйшых пакаленняў працягваюць слаўныя традыцыі дзядоў і бацькоў: надзейна ахоўваюць мір і спакой грамадзян, адстойваюць нацыянальныя інтарэсы, умацоўваюць палітычную і эканамічную незалежнасць краіны, сумленна і самааддана служаць Беларусі і заўсёды гатовы стаць на яе абарону.

Перакананы, што Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь заўсёды будуць надзейным гарантам свету, стабільнасці і бяспекі.

Дарагія абаронцы Айчыны! Жадаем вам надзейнага сямейнага тылу, добрага здароўя, дабрабыту і шчаслівага жыцця на роднай зямлі!


Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Д.М. Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў

В.С. Шпец