Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіравала віншаванне з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

30.06.2023

Паважаныя шаркаўчане!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 79-й гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Дзень Незалежнасці - гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе працвітання, любоў да сваёй зямлі, сям'і, родных. У гэты дзень мы аддаём даніну найвялікшай павагі подзвігу ветэранаў, нізка схіляем галовы перад светлай памяццю загінуўшых у баях за свабоду і незалежнасць Радзімы.

Нашы дзяды і прадзеды падарылі нам самае дарагое, што ёсць у чалавека - жыццё і свабоду. Беларусь стала астраўком бяспекі і міралюбнасці, дзе ў грамадзян ёсць упэўненасць у сваёй будучыні і ўсе магчымасці атрымаць годную адукацыю, спакойна працаваць і гадаваць дзяцей.

Сёння для кожнага з нас няма важнейшай грамадзянскай задачы, чым зберагчы згоду і стабільнасць, якія адрозніваюць нашу Беларусь ад іншых дзяржаў, суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны, стваральнай працай умацоўваць родны край, рабіць яго прыгажэй і багацей.

Дарагія сябры! У гэты святочны дзень прыміце самыя шчырыя пажаданні здароўя, шчасця, невычэрпнай энергіі, аптымізму і творчых поспехаў!

Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба, у сэрцах людзей - спакой, а ў дамах - дабрабыт!

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Д.М.Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў

В.С.Шпец