Дарагія хлопцы! Паважаныя педагогі і бацькі!
Прыміце цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!
Першага верасня - адно з самых добрых і доўгачаканых святаў надыходзячай восені. Для першакласнікаў – гэта першы крок у цікавае і пазнавальнае школьнае жыццё, для дзяцей старэйшых – працяг вучобы, сустрэча з сябрамі і любімымі настаўнікамі. Для дарослых – выдатная нагода ўспомніць свае незабыўныя дзіцячыя і юнацкія гады.
Сёння для 114 дзяўчынак і хлапчукоў Шаркаўшчынскага раёна ўпершыню ў жыцці празвініць школьны званок, які абвесціць для іх пачатак вялікага шляху ў дзіўны свет ведаў. Гэта хвалюючы момант, таму хочам пажадаць усім першакласнікам адвагі, стараннасці і цярпення ў вучобе.
Абноўленыя, прыгожыя і светлыя ўстановы адукацыі нашага раёна сардэчна расчыняць свае дзверы для 1231 навучэнца. І пачнецца нялёгкая, але вельмі важная і патрэбная праца, як для педагогаў, так і для школьнікаў - вучыць і вучыцца. Яна патрабуе ўдумлівага і сур'ёзнага стаўлення да традыцый сваёй навучальнай установы, цярпення, увагі і павагі адзін да аднаго, бо школа - гэта другая сям'я і для вучняў, і для настаўнікаў. Таму хлопцам пажадаем стаць па-сапраўднаму адукаванымі людзьмі і патрыётамі нашай любімай Радзімы.
Бацькам і педагогам - мудрасці і натхнення, радасці ад прафесійных і творчых перамог! Упэўнены, вы будзеце ганарыцца сваімі дзецьмі, якія цвёрда крочаць па дарозе ведаў.
Дарагія сябры! У гэты звонкі і ўрачысты дзень ад шчырага сэрца жадаем усім дабрабыту, моцнага здароўя, міру і згоды. Няхай новы навучальны год будзе ўдалым і прынясе кожнаму з вас пазітыўныя эмоцыі і яркія падзеі!
Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага выканаўчага
камітэта
Д.М. Ламака
Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага Савета дэпутатаў
В.С. Шпец