Паважаныя жыхары Шаркаўшчынскага раёна!
Шчыра віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
У гісторыі кожнага народа ёсць падзеі, якія не падлягаюць забыццю. Для нас 7 лістапада было і застаецца сімвалам імкнення людзей да ўвасаблення мары аб новым свеце, заснаваным на прынцыпах роўнасці, справядлівасці, павагі чалавека працы.
Атрымаўшы у спадчыну ад СССР значны эканамічны патэнцыял, суверэнная Беларусь захавала ўсё лепшае, што было створана ў гады Савецкай улады. Нашай краіне уласцівы эфектыўная сацыяльная палітыка, згода ў міжнацыянальных адносінах, грамадзянам забяспечаны ўмовы для развіцця іх здольнасцей ва ўсіх сферах сучаснага жыцця.
Дарагія сябры! Сёння нас аб'ядноўваюць агульныя мэты: умацоўваць эканоміку роднага краю, ствараць годныя ўмовы для жыцця яго жыхароў, забяспечваць шчаслівую будучыню дзяцей і ўнукаў.
У гэты святочны дзень прыміце самыя шчырыя пажаданні шчасця і здароўя, святла і дабра ў вашыя дамы, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, поспехаў у стваральнай працы на карысць нашай Радзімы!
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Д.М. Ламака |
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў
С.Н. Арэшкаў |