Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!
Шчыра віншуем вас са 170-годдзем пажарнай службы Беларусі!
Мяняліся пакаленні ратавальнікаў-пажарных, удасканальвалася тэхніка, абсталяванне і экіпіроўка, але нязменным заставаліся смеласць і гераізм людзей, іх найвышэйшая адказнасць і адданасць сваёй справе. За свой службова-баявы шлях, спалучаны з трывогамі і небяспекамі, беларускія ратавальнікі неаднаразова дэманстравалі самаадданасць, стойкасць і адвагу.
Дарагія сябры! У цяперашні час вы стаіце на пярэднім краі барацьбы з надзвычайнымі сітуацыямі, засцерагаючы жыццё і здароўе людзей, народны здабытак і інтарэсы дзяржавы, выконваеце пастаўленыя перад вамі задачы з высокай грамадзянскай адказнасцю, энергіяй і мэтанакіраванасцю.
Упэўнены, што вы і надалей будзеце з'яўляцца ўзорам добрасумленнасці і прафесіяналізму, адданага служэння народу і роднай Беларусі.
Прыміце словы падзякі за высакародную і мужную працу!
Жадаем вам моцнага здароўя, хатняй утульнасці, удачы, бадзёрасці духу і аптымізму!
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Д.М. Ламака
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў
В.С. Шпец