Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна накіравала жыхаркам раёна віншаванне з Днём жанчын

07.03.2023

Паважаныя жанчыны!

Ад усёй душы віншуем вас з выдатным вясновым святам - Днём жанчын!

Ва ўсе часы жанчына была і застаецца сімвалам прыгажосці і пяшчоты, дабра і жыццёвай мудрасці, душэўнай шчодрасці і дзіўнага цярпення.

У нашым раёне цяжка назваць хоць адну сферу дзейнасці, дзе б ні працавалі жанчыны з чароўнымі ўсмешкамі, клапатлівымі рукамі і неабыякавымі сэрцамі.

У той жа час вы, мілыя жанчыны, ствараеце ўтульнасць і захоўвайце хатні ачаг, гадуйце і выхоўваеце дзяцей і ўнукаў, натхняеце нас, мужчын, на працу і новыя дасягненні. На вашы далікатныя плечы кладзецца шмат клопатаў, і ўсё ж вы ідзяце па жыцці лёгка і грацыёзна, дорачы навакольным душэўны спакой і веру ў будучыню. Дзякуй вам за чуласць, мудрасць і разуменне!

Няхай у вашай душы заўсёды жыве вясна, а каханне, шчасце і поспех будуць вашымі вернымі спадарожнікамі! Няхай у вашых дамах і сем'ях заўсёды пануе мір і згода!

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта

Д.М.Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў

В.С.Шпец