Паважаныя жыхары Шаркаўшчынскага раёна!
Шчыра віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Свята 7 лістапада – гэта сімвал пераўтварэння жыцця, памяць аб энтузіязме першых савецкіх будоўляў, пакланенне перад мужнасцю абаронцаў Радзімы, якія заваявалі светлую будучыню для новых пакаленняў.
За мінулыя дзесяцігоддзі Беларусь не толькі захавала, але і прымножыла заваёвы Вялікага Кастрычніка, выбраўшы ўласны шлях развіцця. Уласцівыя нашаму грамадству мiр, стабільнасць і згода - заканамерны вынік таго, што мы не адпрэчылі і не здрадзілі ідэалам раўнапраўя, справядлівасці і бескарыслівага служэння людзям. Стваральная праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, павага да гісторыі і традыцый галоўныя фактары кансалідацыі беларускага народа.
Дарагія сябры! Няхай гэты дзень паслужыць напамінам пра высокія ідэалы і высакародныя мэты, дапаможа прыйсці да ўзаемапавагі, адзінства і стварэння.
Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў у працы на карысць роднай краіны!
Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага выканаўчага
камітэта
Д.М. Ламака
Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага Савета дэпутатаў
В.С. Шпец