17 маладых перспектыўных спецыялістаў з арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў сабраліся 24 кастрычніка на сустрэчу з кіраўніцтвам Шаркаўшчынскага раёна. Маладыя людзі падзяліліся сваімі ўражаннямі аб працы, падчас гутаркі змаглі задаць пытанні, якія іх цікавяць.
Далей спецыялістаў чакалі цікавыя сустрэчы ў Шаркаўшчынскай РЭС, ДУА «СШ №1 г.п. Шаркаўшчына» і ва ўстановах культуры.