Адрас райвыканкама: 211921, г.п.Шаркаўшчына, вул.Камсамольская, 15
Тэлефон прыёмнай: (8-02154) 6 13 48
E-mail: rik@sharkovshchina.vitebsk-region.gov.by
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Кіраўніцтва Шаркаўшчынскага раёна віншуе вернікаў, якія святкуюць Раство Хрыстова 7 студзеня

05.01.2024

Паважаныя вернікі і святары! 

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Раством Хрыстовым!

Гэта свята прыносіць надзею і ўмацоўвае веру ў лепшую будучыню. Яно сімвалізуе трыумф сапраўднай духоўнасці і чалавекалюбства, услаўляе высакародныя ідэалы гуманізму і міласэрнасці.

Раство Хрыстова нагадвае ўсім нам пра важнасць у штодзённай мітусні захоўваць у сваёй душы міласэрнасць і вялікадушнасць, пакору і падзяку.

Дарагія сябры! Няхай калядны настрой не пакідае вас на працягу ўсяго года, дорыць добры настрой і выдатныя ўспаміны. Няхай вашы сэрцы напаўняюцца жыццёвай сілай, а дастатак і дабрабыт, давер і разуменне паселяцца ў кожным доме.

Жадаем вам добрага здароўя, шчасця, даўгалецця і дабрабыту!

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага выканаўчага камітэта

Д.М. Ламака

Старшыня Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў

В.С. Шпец