Паважаныя жыхары Шаркаўшчынскага раёна!
Прыміце сардэчныя віншаванні са святам Божага Нараджэння!
Светлае Нараджэнне Хрыстова – крыніца веры, міласэрнасці і чалавекалюбства. Яно звяртае нас да вытокаў спрадвечных духоўных традыцый і высокіх ідэалаў хрысціянскай маралі.
У калядныя дні асабліва ярка адчуваецца важнасць і непарушнасць каштоўнасцей, што ствараюць аснову чалавечага шчасця і аб’ядноўваюць мільёны веруючых.
Чароўнае святло Віфлеемскай зоркі асвятляе жыццёвы шлях кожнага чалавека, дорыць пяшчоту і цяпло сем’ям, аб’ядноўвае родных і блізкіх, сваякоў і землякоў, прыносіць мір і згоду, напаўняючы кожны дом дабрынёй і любоўю.
Дарагія сябры! Ад усяго сэрца жадаем усім цярпення і мудрасці, спакою, міру, моцнага здароўя. Няхай добрыя справы, чыстыя намеры, з якімі мы сустрэнем свята, даюць сілы для здзяйснення ўсіх жаданняў, а таксама новых спраў на карысць роднага краю!
Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага выканаўчага
камітэта
Д.М.Ламака
Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага Савета дэпутатаў
У.С.Шпец