Паважаныя жыхары старэйшага пакалення, ветэраны працы!
Першы дзень кастрычніка адзначаны выдатнай датай - Днём пажылых людзей. У гэты дзень мы віншуем усіх родных і дарагіх нашаму сэрцу людзей - старэйшае, мудрае пакаленне.
Працуючы ці знаходзячыся на заслужаным адпачынку, вы даяце важныя ўрокі жыцця, дабра і справядлівасці. Вашы працавітасць і самааддача з'яўляюцца арыенцірам для маладых пакаленняў, гарантам дасягнення яшчэ больш высокіх і дынамічных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Радуе той факт, што большасць з вас не застаецца безуважнымі да лёсу краіны, сваім прыкладам выхоўвае ў моладзі любоў да працы і да сваёй малой Радзімы.
Вы былі, ёсць і будзеце захавальнікамі маральных каштоўнасцяў і традыцый, апорай і вернымі памагатымі для сваіх блізкіх.
Прыміце словы шчырай падзякі за цярпенне, стойкасць, працавітасць і веру ў будучыню.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, бадзёрасці духу, доўгіх шчаслівых гадоў жыцця. Няхай вашы дні будуць светлымі і добрымі. Няхай у душы заўсёды пануе спакой, а ў сэрцы маладосць!
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Д.М. Ламака |
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў
С.Н. Арэшкаў |